Текст песни Клёк — Сьвет памірае
Сьвет памірае,
людзі ўкісьляюцца
тутэйшаю атрутаю —
тлёнам,
наркатою-пацалункамі,
папіросамі-падарункамі,
мі, мі,
мясам,
якое немагчыма есьці без прысмакаў…
шыла на вяроўку,
лязы на ката…
Сьвет памірае, а ты,
дружа,
пакажы мне… каханьне —
ды ня сунь лебядзей! —
пакажы мне людзей;
пакажы чалавека,
а ня гэты
інтэрактыўны фалаімітатар
для душы
з функцыяй
памяці.
шыла на вяроўку,
лязы на ката…
Сьвет памірае, і болей,
болей,
болей ня будзе
балюча ды млосна,
сьмеху, пагарды,
твайго мінулага заўтра;
ты
не дастанесься нікому
з павучынага племені людзей,
цябе
ня ўцягнуць нікуды;
твае люстры спусьцеюць,
твае словы скамянеюць,
твой голас паселіцца
ў бразгаце
іхніх валасатых
чэрапаў,
і
дзякуй багам!
Дзякуй багам,
гэтага ня ўбачу
я,
ня ўбачу
я
ня ўбачу.
шыла на вяроўку,
лязы на ката…
людзі ўкісьляюцца
тутэйшаю атрутаю —
тлёнам,
наркатою-пацалункамі,
папіросамі-падарункамі,
мі, мі,
мясам,
якое немагчыма есьці без прысмакаў…
шыла на вяроўку,
лязы на ката…
Сьвет памірае, а ты,
дружа,
пакажы мне… каханьне —
ды ня сунь лебядзей! —
пакажы мне людзей;
пакажы чалавека,
а ня гэты
інтэрактыўны фалаімітатар
для душы
з функцыяй
памяці.
шыла на вяроўку,
лязы на ката…
Сьвет памірае, і болей,
болей,
болей ня будзе
балюча ды млосна,
сьмеху, пагарды,
твайго мінулага заўтра;
ты
не дастанесься нікому
з павучынага племені людзей,
цябе
ня ўцягнуць нікуды;
твае люстры спусьцеюць,
твае словы скамянеюць,
твой голас паселіцца
ў бразгаце
іхніх валасатых
чэрапаў,
і
дзякуй багам!
Дзякуй багам,
гэтага ня ўбачу
я,
ня ўбачу
я
ня ўбачу.
шыла на вяроўку,
лязы на ката…
Текст добавил: Андрей Курышев