Перейти к содержимому

Текст песни Клёк — Старыя блізьняты [вушастым]

Исполнитель: Клёк Обновлено:

— Рэзаў вены я лязом,
а яны былі жалезныя,
і нажоўку я ня браў,
бо думаў: гэта такія
правілы.

— Мне здавалася,
я закахалася,
усё па звычаях:
час мінуў
рэзаць вены,
час прыйшоў
з даху
ґмаху
крочыць
уніз,
але…

але,

але не магла ня памятаць я:
не пасьпець
крылы выпрастаць мне,
а даху ґмаху вышыня —
gt²/2,
і ня вежа не пізанская,
і стагодзьдзе ўжо мінула
дваццатае.

— Крылаў няма,
толькі вушы тапоршчацца:
вынюхваюць, віжуюць і прыслухоўваюцца
да няўклюднае дзяўчынкі
з найвастрэйшым чорным гумарам, —
ня першага ўжо парэзала,
і не апошняга.

— Расплюшчы вочы,
мой саколік:
ты пабачыш
хараство:

адно адному
рэжуць глыткі,
выдзіраюць кішкі
войска чорных,
войска белых,
чырвань пырскамі ляціць, —
а табе — у шэрым —
за справядлівасьцю сачыць?! —чырвань пырскамі ляціць, —
вось такое
хараство.


Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни

Другие песни исполнителя Клёк

Все песни Клёк →