Перейти к содержимому

Текст песни Клёк — Паэтам, людзя́м, чалавеку

Исполнитель: Клёк Обновлено:

Паэтам, людзя́м і чалавеку —
увага, ахтунґ,
папярэджу:

хто сьпяць,
тых забіваюць
ціха;
хто ўпаў, ляжыць,
тых дабіваюць,

хто стаіць на каленах,
хто сядзіць паслухмяна,
тым чэрці даюць пасмактаць
чарку ды галовы здымаюць.

Хто йдзе, імкне, бяжыць,
б’е трапна
і зьяўляецца зьнянацку,
не згінае галавы,
не згінаецца целам,
тыя адарвуць
жыцьцё ад сьмерці.

Не маўчаць, ня гаўкаць —
крычаць!
бараніць і адбіваць,
паказваць прыклад,
што ёсьць магчымым паказаць.

Калі ня хопіць слоў,
надрэзаць скальпэлем,
насыпаць перцам і зашыць,
калі замала —
абудзіць ўнутры вар’ята,
за шыі грызьці пацукоў,
атручваць
пацучыную
кроў.

Калі недастаткова кулакоў і ног —
перакуліцца ваўкалакам,
ікламі, іголкамі поўсьці
зь целаў сьмярдзючыя душы вызваляць,
усьмешкаю сьмерці ў вочы зазіраць,
кіпцюрамі зрываць хлусьлівыя маскі,
лапамі раскідваць пацукоў.

Ня гаўкаць, не маўчаць.
ня спаць, не ляжаць —
крычаць!
бараніць і адбіваць!


Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни

Другие песни исполнителя Клёк

Все песни Клёк →