Перейти к содержимому

Текст песни Уладзімір Някляеў — Красуня-вясна

Исполнитель: Уладзімір Някляеў Обновлено:

Напрадвесні плачуць ледзяшы,
Ручаіны звоняць напрадвесні.
Ты мне ціха-ціха для душы
Заспявай прадвесневую песню.

Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча, дзе святая,
Дзе на ўзлеску юная вясна
Першыя пралескі рассыпае.

Красуня-вясна – сястра нашай волі,
Красуня-вясна – чароўная фея кахання.

Ад вясны нікуды не ўцячы,
І праз вецер, што сцягі палошча,
Пойдзем мы з табой, каб уначы
Запаліць агеньчыкі на плошчы.

Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых, каго няма сягоння з намі,
Тых, каго мы будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі сцягамі.

Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни