Текст песни Крамбамбуля — Вясна ў тваіх вачах
Давай, пузаты!
Я віншую,
Я цябе цалую,
Я хачу цябе заўсёды віншаваць
З першым мая,
З чым яшчэ, не знаю -
Апроч маю я не маю, што сказаць.
З першым мая!
Ты мая Даная,
Мая лэдзі, лэдзі першая мая!
Сярод лэдзі
І другіх, і трэціх
Ты найперш мне ў свеце свеціш, як маяк!
Абдымаю,
Як я рад ..., што маю я цябе!
Адчуваю:
Дроў наламаю
Ды няма назад дарогі мне цяпер.
Дарагая,
Мы з табой гуляем,
Шпацыруем па вясновых новых днях.
З першым мая,
З чым яшчэ - не знаю
Май на вуліцы, вясна ў тваіх вачах!
Я віншую,
Я цябе цалую,
Я хачу цябе заўсёды віншаваць
З першым мая,
З чым яшчэ, не знаю -
Апроч маю я не маю, што сказаць.
З першым мая!
Ты мая Даная,
Мая лэдзі, лэдзі першая мая!
Сярод лэдзі
І другіх, і трэціх
Ты найперш мне ў свеце свеціш, як маяк!
Абдымаю,
Як я рад ..., што маю я цябе!
Адчуваю:
Дроў наламаю
Ды няма назад дарогі мне цяпер.
Дарагая,
Мы з табой гуляем,
Шпацыруем па вясновых новых днях.
З першым мая,
З чым яшчэ - не знаю
Май на вуліцы, вясна ў тваіх вачах!
Текст добавил: Андрей Курышев
Похожие песни
- Красуня-вясна Уладзімір Някляеў. Красуня-вясна + аўдыё песні Вайцюшкевіча
- Занавесочки Сваты-4
- Каспийское море Вахид Аюбов
- Yes, yes, i love you Adriano Celentano
- Яратсан ярат инде (минус) Индива
- Ты мой цветочек, мой милый ангелочек Гера и София Стеценко
- Дану Данай Цыганская
- Солнцу красному слава! А. П. Бородин. Опера Князь Игорь



