Текст песни Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra — Раманс (У. Караткевiч)
ўкруг месяца туманнае гало.
Мароз ступае адубелым садам.
Самотным дрэвам сняцца май і радасць,
А мне - маё забытае святло.
Ты чуеш? Ноччу кожнаю яшчэ,
Самотай зрынута нечалавечай,
Цалую я твой горды лоб і плечы
і светаў сотні ў бездані вачэй.
Цалую рукi - люльку добрых сноў
i да грудзей-сумётаў прыпадаю,
i гiну ў полымi, i памiраю,
Бо згаснула ў снягах даўно яно.
Што мне да тысячы начных свяцiл?
ў дарэмным мараннi аб згаслым сонцы
Начным ваўком гляджу ў тваё ваконца, -
Яно - за трыста мiль.
Яно - ў былым жыццi.
У.Караткевiч
Мароз ступае адубелым садам.
Самотным дрэвам сняцца май і радасць,
А мне - маё забытае святло.
Ты чуеш? Ноччу кожнаю яшчэ,
Самотай зрынута нечалавечай,
Цалую я твой горды лоб і плечы
і светаў сотні ў бездані вачэй.
Цалую рукi - люльку добрых сноў
i да грудзей-сумётаў прыпадаю,
i гiну ў полымi, i памiраю,
Бо згаснула ў снягах даўно яно.
Што мне да тысячы начных свяцiл?
ў дарэмным мараннi аб згаслым сонцы
Начным ваўком гляджу ў тваё ваконца, -
Яно - за трыста мiль.
Яно - ў былым жыццi.
У.Караткевiч
Текст добавил: Андрей Курышев