Перейти к содержимому

Текст песни В.Круглова & З.Вайцюшкевіч — Развітанне з Радзімай

Исполнитель: В.Круглова & З.Вайцюшкевіч Обновлено:

Сонца праменне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой Беларускi,
Я табе кажу на развiтанне:
«Да спаткання, да сустрэчы».

Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i снiцца.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой.
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання
Шлях вяртання – шлях змагання.

Постаць на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясьцiны
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.

Дахi мястэчак, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.

Воi прагнуць волi,
Воля – свет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi - клiч «Пагонi». Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой.
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання
Шлях вяртання – шлях змагання .

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы,
I злiваюцца у гуках паланэзу...


Текст добавил: Андрей Курышев