Перейти к содержимому

Текст песни Святлана Ханок — Малітва (Г. Бураўкін)

Исполнитель: Святлана Ханок Обновлено:

Мы здалёку ўбачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут…

Божа,
Не дабаў майму народу
Пошасці,
Няпраўды
I пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..

Божа,
Адвядзі ад БеларусіЗдраду,
Вераломства
I вайну.

Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё вакол ідзе на злом,

Божа,
Захіні маю Радзіму
Мудрасцю,
Спакоем,
I цяплом.


Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни