Перейти к содержимому

Текст песни Sciana — Apokryf

Исполнитель: Sciana Обновлено:

Точыць стачонае моль -
Хопіць трухі назапас.
Ператрываць - гэты боль.
Перамаўчаць - гэты час.

Вырваўшы пальцы з вузлоў
Локці ня даць бы зьвязаць.
Некалі ж выпадзе зноў
Голасу голасам стаць.

Не пазнаю гэты сьвет,
Хоць быццам бачыў ня раз
Я ведаю сто шляхоў
І не знаходжу адказ.
І словы, умёрзлыя ў лёд
У гэтым вечным агні,
Вазьмі аднойчы з сабой,
Вазьмі, вазьмі...

Вырваўшы пальцы з вузлоў
Локці ня даць бы зьвязаць.
Некалі ж выпадзе зноў
Голасу голасам стаць.

Ну, а не выпадзе - што ж:
Зьменаю знакаў і вех
Хай сабе цупае дождж,
Хай сабе шорхае сьнег.


Текст добавил: Андрей Курышев

Другие песни исполнителя Sciana

Все песни Sciana →