Перейти к содержимому

Текст песни Саўка ды Грышка — 20 гадоў незалежнасці

Исполнитель: Саўка ды Грышка Обновлено:

Грышка:
У дваццаць год адлегласьць,
Як ляснула сьцяна,
Як наша незалежнасьць
Ужо належыць нам.
Але ўлады сьвятам
Ня лічаць гэты дзень,
А толькі больш за краты
Ўсё кідаюць людзей.

Саўка:
Ня нервнічай, Грышуля,
Нам ета не з рукі.
Быў трэцяга іюля
Ўжо дзень рэспублікі.

Народу нужан празьнік,
Ня то он – на дыбы.
Харошых іх і разных
Хватает вродзе бы.
Наўстрэчу первамаю,
Сядзьмому наябра
Мы дзьверы адкрываем
І ўсе крычым: “Ура!”.

Грышка:
Якія першамаі?!
Якія наябры?!
Ніхто іх не ўспрымае.
Лухту не гавары!

Саўка:
От, Грышка словам сыпіць…
Какая разьніца –
Зь сям’ёй сабрацца, выпіць
Гарэлкі ці вінца…

Грышка:
Напэўна, ў гэтым справа,
Што вам усё адно –
Налева ці направа,
Гарэлка ці віно.

Саўка:
Хаця, есьлі сіводня
Есьць повад для піцья,
Я б, можэт, румку й подняў
І выпіў бы… Хаця…


Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни

Другие песни исполнителя Саўка ды Грышка

Все песни Саўка ды Грышка →