Текст песни Песняры — Падаюць сняжынкі
Падаюць сняжынкi дыяменты-росы,
Падаюць бялюткi за маiм акном...
Расчасалi вiшнi шоўкавыя косы
I ўранiлi долу снегавы вянок.
Дзесьцi у прасторы празвiнелi бомы,
Дацвiлi пялёсткi нечае тугi...
I здаецца зноўку еду я дадому
Пераведаць родных,блiзкiх,дарагiх.
Прыпеў: Хочацца навеяць казкi-таямнiцы
Гукамi мелодый,радасцю без слоў.
I застылi ценi у маёй святлiцы,
Засынаю...снiцца роднае сяло.
Адхiнае вечар тонкiя мярэжы,
На акне альвасы дагарэлi у сне.
А ў душы квяцiстасць i такая свежасць,
I з вачэй усмешкi сыплюцца на снег.
3) А сняжынкi сеюць кволую iмглiстасць,
Падаюць бялюткi за маiм акном,
I цвiце на вiшнях снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях перад раннiм сном.
Зноў зiма паслала снежныя кiлiмы,
зажурыла беллю паплавы,лугi,
I прыходзiць радасць у красе мауклiвай,
Адплываюць хвiлi смутку i тугi.
Прыпеў...
Падаюць бялюткi за маiм акном...
Расчасалi вiшнi шоўкавыя косы
I ўранiлi долу снегавы вянок.
Дзесьцi у прасторы празвiнелi бомы,
Дацвiлi пялёсткi нечае тугi...
I здаецца зноўку еду я дадому
Пераведаць родных,блiзкiх,дарагiх.
Прыпеў: Хочацца навеяць казкi-таямнiцы
Гукамi мелодый,радасцю без слоў.
I застылi ценi у маёй святлiцы,
Засынаю...снiцца роднае сяло.
Адхiнае вечар тонкiя мярэжы,
На акне альвасы дагарэлi у сне.
А ў душы квяцiстасць i такая свежасць,
I з вачэй усмешкi сыплюцца на снег.
3) А сняжынкi сеюць кволую iмглiстасць,
Падаюць бялюткi за маiм акном,
I цвiце на вiшнях снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях перад раннiм сном.
Зноў зiма паслала снежныя кiлiмы,
зажурыла беллю паплавы,лугi,
I прыходзiць радасць у красе мауклiвай,
Адплываюць хвiлi смутку i тугi.
Прыпеў...
Текст добавил: Андрей Курышев
Краткое описание
Текст песни Песняры — Падаюць сняжынкi наполнен воспоминаниями о зиме и ее волшебстве. В нем описаны падающие снежинки, белые закрывающие за окном и скоро расцветающие на вишнях. Лирический герой ценит красоту природы: ветви вишни в снежном убранстве, далекие взгляды, мягкая утренняя свежесть. Текст переплетает образы холодной зимы, вечера, ностальгии и радости встречи с близкими. Он наполняет сознание теплом представления о родном и любимом, словно приглашая в мир тишины и уюта. Это как будто нежное возвращение домой, полное желания подарить всем сказку и тайну, сопровождаемое мелодичным сопровождением и радостью без слов.