Перейти к содержимому

Текст песни Новае неба — Воўк

Исполнитель: Новае неба Обновлено:

Узыйдзі на гару,
Абярніся ваўком
І ляці праз чатыры гады.
Сваю маці забудзеш
І родны свой дом,
Не сустрэнеш ніколі бяды.

А яшчэ сорак дзён,
Не шкадуючы ног,
Ты ляці па пяску, па вадзе,
Па асфальце, па пылу,
Па бруку дарог,
Не спыняйся, крый Божа, нідзе.

А калі на мяжы,
Паміж ноччу і днём
Перакуліцца ўвесь белы сьвет,
Будзе ў цемры сьвяціць
Ярка-чорным вагнём
Непатрэбны і воўчы твой сьлед.

Узыйдзі на гару,
Абярніся ваўком.
Узыйдзі на гару,
Абярніся ваўком.

Текст добавил: Андрей Курышев

Другие песни исполнителя Новае неба

Все песни Новае неба →