Перейти к содержимому

Текст песни Новае неба — Неба мяняе колер

Исполнитель: Новае неба Обновлено:

Сустрэліся на дарозе,
Спыніліся, каб павітацца.
Нехта сказаў: глядзіце,
Хутка павінна пачацца.

Стаім пасярод дарогі,
На неба глядзім з-пад далоні.
Неба мяняе колер
Павольна, няўхісна, няўмольна.

Сіні, блакітны, белы,
Белы, чырвоны, чорны.
Мы ўглядаемся ў неба:
Неба мяняе колер.

Неба мяняе колер,
Неба нам шле сігналы.
Мы іх не разумеем,
Мы іх не ўспрымаем,

Альбо ўспрыняць не хочам,
Альбо зразумець не можам.
Божа, даруй нам гэта
І ўратуй нашых дзетак.

Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни

Другие песни исполнителя Новае неба

Все песни Новае неба →

Подборки песен под гитару

Все подборки →