Перейти к содержимому

Текст песни Народны альбом — Бойка на лузе

Исполнитель: Народны альбом Обновлено:

Ха. Сустрэліся неяк
Выпадкам на лузе
Юзік i Казік,
Казік i Юзік.
Казік спяшаўся
I не павітаўся,
Юзік пакрыўдзіўся
I раззлаваўся.

Юзік спыніўся
I запытаўся:
"Хто ты такі?
Адкуль ты ўзяўся?"
Казік у адказ
Далікатна змаўчаў,
А Юзік пакрыўджаны
У лоб яму даў.

Казік за Юзікаў
Гузік схапіўся
I на сырую
Зямлю паваліўся.
Дык вось i наступствы
Сустрэчы на лузе:
Ходзіць па вёсцы
Без гузіка Юзік.

Гэта ўсё так, так.
Ходзіць па вёсцы
Без гузіка Юзік.
Юзiк.
Ходзіць па вёсцы
Без гузіка Юзік.
Юзiк.
Ходзіць па вёсцы
Так, так.
Ходзіць па вёсцы
Без гузіка Юзік.
Юзiк. Так, так.
Ходзіць па вёсцы
Без гузіка Юзік.
Юзiк.
Ходзіць па вёсцы
Без гузіка Юзік. Так, так.

Текст добавил: Андрей Курышев

Другие песни исполнителя Народны альбом

Все песни Народны альбом →