Перейти к содержимому

Текст песни N.R.M. — Партызанская

Исполнитель: N.R.M. Обновлено:

Слушать песню и смотреть клип

Як прыходiлi к нам партызаны,
Гаманiлi лясы i паляны.
Гаманiлi лясы i паляны,
Як прыходзiлi к нам партызаны.

Акупанты прыйшлi, iм iмя - легiён,
Але нас не спынiць, але нас не стрымаць,
Вiдаць што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт,
Вiдаць што зноўку давядзецца страляць.

мы - партызаны, лясныя браты.
мы - партызаны, з вайной мы на "ты".
мы - партызаны, любiм наш край,
ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.

i нашыя людзi, нiбы павукi,
распаўзуцца на ўсе на чатыры бакi
i будуць радзiму сваю вызваляць -
страляць з-пад рукi, скiдаць цягнiкi.

мы - партызаны, лясныя браты.
мы - партызаны, з вайной мы на "ты".

мы - партызаны, любiм наш край,
ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.

а потым мы вып'ем з табой самагонкi
за нашыя пушчы, лясы i пагоркi,
за вольны наш край, за канец вайны.
мы - партызаны, беларускiя сыны.

мы - партызаны, лясныя браты.
мы - партызаны, з вайной мы на "ты".
мы - партызаны, любiм наш край,
ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.

Текст добавил: Андрей Курышев

Клип

Ролик загрузится только после нажатия — страница от него не тормозит. Открыть на YouTube

Другие песни исполнителя N.R.M.

Все песни N.R.M. →