Перейти к содержимому

Текст песни Мроя — Прадчуваньне крыві

Исполнитель: Мроя Обновлено:

Цемра сыйшла на зямлю ціхімі крокамі,
І ня чутна званоў, і ня бачна званьніц.
Месяц чырвоны ўзыйшоў над прыціхлай краінаю,
Ды крычаць крумкачы ў прадчуваньні крыві.

Воблака пылу ўзьнялося да зор,
Чорнае войска нібы акіян.
Коней чырвоных не пералічыць,
Пад капытамі грукоча зямля.
Змрочныя вершнікі князя-начы,
Іх набліжэньне чуваць за сто вёрст.
Крыкі і стогны ня чуе ніхто,
Льецца ў зрэнках пякельны агонь.

Божа, выслухай нас,
Дай нам надзею,
Што зьменіцца сьвет,
Што зьменімся мы.
Божа, ты можаш усё,
Будзь да нас літасьцівы,
Пашкадуй здарожаных
І грахі адпусьці.

Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни

Другие песни исполнителя Мроя

Все песни Мроя →

Подборки песен под гитару

Все подборки →