Перейти к содержимому

Текст песни Мроя — Кастрычніцкі цягнік

Исполнитель: Мроя Обновлено:

У старым запэцканым вагоне
Поўзаюць па сьценах павукі.
Па падлозе ў прывідным сутоньні
Тоўстыя гуляюць пацукі.

Кастрычніцкі цягнік,
Цягні сябе, цягні,
Кастрычніцкі цягнік.

Ляскае, грыміць цягнік іржавы,
Па цямрэчы восеньскай бяжыць.
Па гнілых паліцах скачуць жабы,
А па столі поўзаюць смаўжы.

Восень над вагонамі віруе,
Б'е у шыбу зморшчаным лістом.
Машыніст упэўнена кіруе,
Графік не парушыць нізашто

Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни

Другие песни исполнителя Мроя

Все песни Мроя →

Подборки песен под гитару

Все подборки →