Перейти к содержимому

Текст песни Мроя — Апошні інспэктар

Исполнитель: Мроя Обновлено:

Пахне горкім палынам п'яное віно.
Пахне цвіллю балотнай учорашні хлеб.
Пахнуць кветкі ў полі мінулай вайной.
Пахне новым расстаннем мой прывідны след.
Я стамлюся ад доўгіх і нудных размоў,
Я пайду ў той бок, дзе сканчаецца дзень,
І сляпыя вачніцы забытых дамоў
Як заўжды, расстраляюць мой прывідны цень.
Дай мне шанц на вяртанне, апошні інспектар,
Дай мне шанц на вяртанне!
Дай мне шанц на вяртанне, апошні інспектар,
Дай!
Горад спіць у імгле, горад сніць аб зіме.
Толькі крокі людзей утыкаюцца ў брук,
І кабеты адбіткі нясуць на сабе
Прагных вуснаў і рук, вуснаў і рук.
Я ішоў і не бачыў, куды я іду,
І мяне сустракалі крывыя слупы.
Я з калюжынаў піў дажджавую ваду,
Я хапаўся за дрэвы, глухі і сляпы.
Прыпеў. (2)

Текст добавил: Андрей Курышев

Другие песни исполнителя Мроя

Все песни Мроя →