Перейти к содержимому

Текст песни Лявон Вольскі — Пра расейскую авіябазу

Исполнитель: Лявон Вольскі Обновлено:

Грышка:
Слухай, Саўка, ну, што за абсурд?!
Хутка будуць расейцы ўжо тут.
Уздымаюцца крылы
Іх паветраных сілаў,
І да нас эскадрыльі лятуць.

Саўка:
Не паняць табе, Грышка, аднака,
Што аны зашчыцяць нас ад НАТА!
Есьлі ўспыхне касьцёр,
То дадуць тут адпор
З нашай брацкай Расіі рабята.

Грышка:
Ну, ты, Саўка, ці дурань, ці псіх!
Нас жа НАТА замочыць празь іх!
Як запусьціць ракету
Па расейскіх аб’ектах,
І наш горад — як быў — так і зьнік.

Саўка:
Сам ты, Грышка, дурак, ідзіёт!
Нам Расія жэ дзеньгі даёт.
Бо народу жэ нада,
Каб расла ў нас зарплата,
А за эта — ляці, самалёт!

Грышка:
Вы гатовыя, вас не стрымаць,
За зарплату краіну прадаць?

Саўка:
Ну, зачэм жэ краіну,
Ну, хаця б палавіну.
Нада ж как-та нам сушчэстваваць.


Текст добавил: Андрей Курышев

Другие песни исполнителя Лявон Вольскі

Все песни Лявон Вольскі →