Перейти к содержимому

Текст песни Лявон Вольскі & Krambambula — Хай будзе дзень

Исполнитель: Лявон Вольскі & Krambambula Обновлено:

У нашым краі няма цяпла ў крыві.
Зьнік сёньня дзень, ёсць толькі "да" ці "пасьля".
Мы глядзім у вакно, каб позірк сонца злавіць.
На нас у адказ глядзіць сівая зямля.

Прыпеў:
Тут не бывае цяплей.
Але...
Далей!

Хай будзе дзень!
Хай жыве вясна!
Хай упадзе
Змрок-сьцяна.

Ад холаду ночы нас ратуе віно.
Ацяпляе здранцьвелае сэрца яно.
П'ем за тое, што калісьці прыйдзе вясна,
І за тых, хто з намі, і за тых, хто бяз нас.

Прыпеў.

За нашым вакном сьнягі ды ільды.
Мы пішам да сонцу адчаю лісты.
Учора згубілі свой сёньняшні дзень мы,
Але ён знойдзецца заўтра, маем надзею...

Прыпеў.


Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни