Перейти к содержимому

Текст песни Axis Mundi — Іван Знайдзён

Исполнитель: Axis Mundi Обновлено:

Заві мяне Іванам Знайдзёнам,
Я іду да Шкляной гары.
Не пераможаны ды нескароны,
Бо полымя маю знутры.

Узгадаваны Лясным уладарам,
Ведаю мову звяроў,
Птушак, рыбаў, падземных пачвараў.
Мой голас - Турыны роў.

Мядзвежыя кіпці драпаюць шкло -
Да вершыні ўзыходжу наверх.
Унізе сатлелі дабро ды зло,
Я наверх ўзяў добры разбег.

Мой шэры ваўчыны сябра,
Мой верны лясны пабрацім,
Верагоднасць дажыць да заўтра
Імкліва знікае як дым.

Але далезшы да верху,
Мы з Ім станем адным.

Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни

Другие песни исполнителя Axis Mundi

Все песни Axis Mundi →