Перейти к содержимому

Текст песни Анатоль Сыс — Маналог «Тутэйшага» (урывак. прачытаны на Дзядах 1987 г)

Исполнитель: Анатоль Сыс Обновлено:

...і Радзіма твая, паглядзі, —
русакосая янычаршчына,

а калісьці ты гаварыў,
а калісьці ты нават кляўся:
не патухне Зніч на Гары!
Ён патух. Ты яму пакайся

за ягоны пакутны прах,
за Радзіму сваю нявінную,
янычары яе ў палях
крумкачам ды ваўкам пакінулі,

ты пакайся за свой спакой,
што зубамі не грыз вяроўку,
бо здушыўся і ты на ёй,
ад жывёльнага поту мокры,

кайся, кайся за свой жывот,
не забудзься і пра Купалаў,
бо цяпер ты адзін — народ,
быццам храм на шляху вандалаў.

ДЫ ПАКУЛЬ ТЫ ЯШЧЭ ЖЫВЕШ,
ЗАПАЛІ ПРАД КУПАЛАМ СВЕЧКУ,
ПРАЧЫТАЙ I СПАЛІ МОЙ ВЕРШ,
А ВАНДАЛАМ СКАЖЫ:
Я ВЕЧНЫ!


Текст добавил: Андрей Курышев

Другие песни исполнителя Анатоль Сыс

Все песни Анатоль Сыс →