Текст песни Аляксей Галіч — Жыве Беларусь
Радасць жаўранкам звоніць над хмарамі,
хай не згледжу яе, не збяру…
Дні насталі важкІя, цяжарныя,
зной
спрабуе
расці
Беларусь.
Зноў спрабуе,
і з думкамі нашымі,
з дзіўнай кволаю музыкай слоў…
Слоў,
што кпілі з іх ворагі, страшылі,
што ледзь ветрам іх не змяло.
Наша ж мова –
цудоўная, спеўная,
ўмее спелым калоссем шумець,
галасіць навальніцай улеўнаю,
вераснёваю меддзю звінець.
Мова наша –
выкутая з золата –
не йржавее,
блішчыць,
зіхаціць.
Гэта мова паэтаў і волатаў,
скарб, які нас трымаў у жыцці.
Каб не мова,
даўно б мы растаялі,
расплыліся б імглой між чужых,
збеглі ў вырай гусінаю стаяю…
Але з мовай –
і мы будзем жыць.
Будзем жыць!
Днямі яснымі, новымі,
пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
наша жытняя
і васільковая,
несмяротная Беларусь.
хай не згледжу яе, не збяру…
Дні насталі важкІя, цяжарныя,
зной
спрабуе
расці
Беларусь.
Зноў спрабуе,
і з думкамі нашымі,
з дзіўнай кволаю музыкай слоў…
Слоў,
што кпілі з іх ворагі, страшылі,
што ледзь ветрам іх не змяло.
Наша ж мова –
цудоўная, спеўная,
ўмее спелым калоссем шумець,
галасіць навальніцай улеўнаю,
вераснёваю меддзю звінець.
Мова наша –
выкутая з золата –
не йржавее,
блішчыць,
зіхаціць.
Гэта мова паэтаў і волатаў,
скарб, які нас трымаў у жыцці.
Каб не мова,
даўно б мы растаялі,
расплыліся б імглой між чужых,
збеглі ў вырай гусінаю стаяю…
Але з мовай –
і мы будзем жыць.
Будзем жыць!
Днямі яснымі, новымі,
пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
наша жытняя
і васільковая,
несмяротная Беларусь.
Текст добавил: Андрей Курышев
Похожие песни
- Молодость моя — Беларусь и Я ВИА "Песняры"
- Беларусь имя святое Александр Шломан
- прыязджайце да нас у беларусь Анатоль Ярмоленко, ансамбль СЯБРЫ
- Москва-Беларусь Сергей МАХОВИКОВ
- Беларусь мая синявокая неизветно
- Беларусь Аня Шаркунова и Георгий Колдун
- Моя Беларусь d-mиnor feat. Наталья Медведева
- Жыве rock’n’roll! BN (Бяз назвы)