Перейти к содержимому

Текст песни Leibonik — Цыцы

Аккорды для гитары →

Исполнитель: Leibonik Обновлено:

[Вступление]:
| | | (x2)

[Куплет 1]:
У дзіцячым у садочку,
Тры гады я на гаршчочку.
Закахаўся і цягнуся,
З той пары я да Ганусі.
І жыву ў памежным стане
Адкажы мне, мая Ганя
Ці я лысы, ці я грубы
Чаму я табе не любы?

[Припев 1]:
А мама мне казала на яго ты не глядзі
Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі
Ён балэба і ня ўмее нават проста пагаліцца
А табе патрэбны хлопец са сталіцы

Цы-цы-цыцы-цыцы
Цы-цы-цыцы-цыцы
Цы-цы-цыцы-цыцы
Цы-цы-цыцы-цыцы

[Куплет 2]:
Пераехаў у сталіцу
Нават модна стаў галіцца
А ёй гэтага не досыць
Немым голасам галосіць
Ад кахання стаў як шчэпка
Нават піва стаў піць рэдка
Так схуднеў, што ў ветругу
З дома выйсці не магу

[Припев 2]:
А мама мне казала на яго ты не глядзі
Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі
Ён жа кволы як кавыль, нават моцна не абдыме
А ў ложку дык навогул ад напружання загіне
Не-не-нене-нене
Не-не-нене-нене
Не-не-нене-нене
Не-не-нене-нене

[Куплет 3]:
Каб хоць трошку падкачацца
Мусіў працаўладкавацца:
Дзеля маёй Дэздэмоны
Па начох гружу вагоны
Персікі фасую ў тару
Аб Ганусе маёй мару -
У кожнай кіле абрыкоса
Бачу профіль яе носа

[Припев 3]:
А мама мне казала: на яго ты не глядзі,
Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі!
Ён жа сэрца разаб'е і з дзіцём дурную кіне,
У ягонай галаве адно бацвінне.

Не-не-нене-нене
Не-не-нене-нене
Не-не-нене-нене
Не-не-нене-нене

[Куплет 4]:
Як сабака выконваў твае загады …. Гаў-гаў
Спяваў песні Паліны і серэнады
Маё сэрца зчарствела як корка хле-е-е-ба
Ты скажу мне, што табе, чартоўка, трэба

[Припев 4]:
А мама мне казала на яе ты не глядзі
Ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі
Забірай ўсе свае рэчы і вяртайся са сталіцы -
Вяртайся ў Ашмяны, цябе чакаюць

Цы-цы-цыцы-цыцы
Цы-цы-цыцы-цыцы
Цы-цы-цыцы-цыцы
Цы-цы-цыцы-цыцы

Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни

Другие песни исполнителя Leibonik

Все песни Leibonik →

Подборки песен под гитару

Все подборки →