Перейти к содержимому

Текст песни Езус наш маленькі

Аккорды для гитары →

Обновлено:

[Припев]:
Езус наш маленькі пасярод стаенкі,
Плача ў сцюжы, бо Матуля не дала сукенкі,
Плача ў сцюжы, бо Матуля не дала сукенкі.

[Куплет]:
Бо была так бедна, ў хустачку адзіну
Спавіла, прыкрыўшы сенам Дзева свайго Сына,
Спавіла, прыкрыўшы сенам Дзева свайго Сына.

Не было калыскі, ні падушкі, толькі
Сыну ў ясельках паклала сена пад галоўку,
Сыну ў ясельках паклала сена пад галоўку.

А Дзіцятка плача ў жолабе ціхенька -
Надта зябка і так цвёрда, хіліцца стаенка,
Надта зябка і так цвёрда, хіліцца стаенка.

У роспачы Матуля - як слязам не ліцца?
«О, мой Сыне, Божа воля - што ж Табе не спіцца?»
«О, мой Сыне, Божа воля - што ж Табе не спіцца?»

Хопіць плакаць, Сынку, жаль душу сціскае,
Досыць мне тае пакуты, што я ў сэрцы маю,
Досыць мне тае пакуты, што я ў сэрцы маю.

[Припев]:
Езус малюсенькі пасярод стаенкі,
Плача ў сцюжы, бо Матуля не дала сукенкі,
Плача ў сцюжы, бо Матуля не дала сукенкі.

Текст добавил: Андрей Курышев

Похожие песни